Лукашэнка сёння правядзе семінар са студэнтамі

Аляксандр Лукашэнка 21 лістапада правядзе семінар са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. Як паведамляе БЕЛТА, жывая відэатрансляцыя семінарскага занятку будзе арганізавана ў сямі ВНУ краіны: у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мазыры, а таксама ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Усяго ўдзельнікамі семінара стануць звыш 2500 студэнтаў.

Пра тэму семінара нічога не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі