Лукашэнка: Святлана Алексіевіч не кліча людзей на плошчу

Лукашэнка: Святлана Алексіевіч не кліча людзей на плошчу

Кіраўнік дзяржавы ў пятніцу выказаўся пра прысуджэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Адбылося гэта ў Астравецкім раёне, дзе кіраўнік дзяржавы наведаў будаўніцтва Беларускай АЭС.

Як паведамляла Еўрарадыё, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго радуе прысуджэнне такой прэстыжнай прэміі грамадзянцы Беларусі.  Ён лічыць, што Святлана Алексіевіч "напісала нармальныя творы" і ён "нічога супраць не мае". Лукашэнка мяркуе, што гэта добра, калі "чалавек мае сваю пазіцыю, можа дзесьці і апазіцыйную".

Лукашэнка: "Так, гэта яе кропка гледжання і ніякай я тут не бачу асаблівай апазіцыйнасці. Яна ж не кліча людзей на плошчу. Яна супраць мецяжоў. Я гэта вельмі цаню. І гэта, відаць, уплыў яе другой радзімы Украіны (Алексіевіч нарадзілася ў Івана-Франкоўску, бацька — беларус, маці — украінка — Еўрарадыё) на яе свядомасць".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цяпер важна, як Святлана Алексіевіч будзе распараджацца "іміджам і багажом", як яна іх выкарыстае "на карысць свайго народу".

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі