Лукашэнка — Сі Цзіньпіну: Беларусь гатовая быць "заходняй брамай" для ШАС

Лукашэнка — Сі Цзіньпіну: Беларусь гатовая быць "заходняй брамай" для ШАС

У пятніцу, 24 чэрвеня, у Ташкенце прайшла сустрэча лідараў Беларусі і Кітая. Аляксандр Лукашэнка заявіў старшыні КНР Сі Цзіньпіну, што Беларусь гатовая быць "заходняй брамай" для Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка таксама гаварыў пра тое, што наша краіна гатовая ісці на паглыбленне адносінаў з Кітаем і ШАС. Ён падзякаваў Сі Цзіньпіну за падтрымку ў атрыманні Беларуссю, адзінай з еўрапейскіх краін, статуса назіральніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, КНР і ШАС могуць разлічваць на падтрымку Беларусі ў любых пытаннях. Ён нагадаў пра праект па стварэнні Кітайска-беларускага парку "Вялікі камень" і паабяцаў напоўніць яго "эканамічным зместам".

Кітайскі лідар падчас сустрэчы павіншаваў Лукашэнку з паспяховым завяршэннем 5-га Усебеларускага народнага сходу, згадаў пра будучыя парламенцкія выбары ў нашай краіне. Сі Цзіньпін запрасіў беларускага лідара наведаць Кітай з дзяржаўным візітам ды заявіў пра гатоўнасць Пекіна да далейшага паглыблення адносін з Мінскам па ўсіх накірунках.

У сталіцы Узбекістана сёння пройдзе саміт ШАС. У яе ўваходзяць 6 краін (Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан), 6 краін з'яўляюцца назіральнікамі (Беларусь, Афганістан, Індыя, Іран, Манголія і Пакістан).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі