Лукашэнка разлічвае на пачатак самага актыўнага дыялогу Беларусі з Польшчай

Лукашэнка разлічвае на пачатак самага актыўнага дыялогу Беларусі з Польшчай

Аляксандр Лукашэнка разлічвае на пачатак самага актыўнага дыялогу Беларусі з Польшчай. Пра гэта кіраўнік нашай дзяржавы заявіў 5 снежня ў Мінску падчас сустрэчы з кіраўніком сената Польшчы Станіславам Карчэўскім.

"Вельмі спадзяюся і амаль упэўнены, што ваш візіт у Беларусь будзе пачаткам самага актыўнага дыялогу паміж нашымі краінамі, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Пры ўсіх інтарэсах Польшчы і Беларусі, пагадзіцеся, дзяліць нам няма чаго. Мы заўсёды жылі ў дружбе і згодзе. У нас вельмі блізкая, а часам агульная гісторыя. І паколькі часам узнікаюць пытанні з боку Польшчы, можа быць, у нас у часткі насельніцтва, у дачыненні да нашай агульнай гісторыі, я вас хачу запэўніць, што мы заўсёды будзем адчыненыя. Мы гатовыя адказваць заўсёды на пытанні і запыты польскага боку".

Кіраўнік дзяржавы таксама гаварыў пра тое, што паміж Беларуссю і Польшчай ўстанавіўся дастаткова высокі ўзровень гандлёва-эканамічных адносінаў (за дзевяць месяцаў 2016-га аб'ём тавараабарота склаў 1,52 млрд долараў). Але гэта, па словах Аляксандра Лукашэнкі, "абсалютна не адпавядае нашым магчымасцям". Ён выказаўся і наконт таго, што ў беларуска-польскіх дачыненнях не павінна быць "закрытых тэмаў і сфераў". Лукашэнка мяркуе, што краінам неабходна падымаць палітычныя адносіны на ўзровень эканамічных.

Станіслаў Карчэўскі, у сваю чаргу, сказаў, што міжпарламенцкае супрацоўніцтва садзейнічае паляпшэнню атмасферы беларуска-польскіх адносінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі