Лукашэнка распавёў пра музычныя заняткі свайго малодшага сына (відэа)

Аляксандр Лукашэнка распавёў пра школьныя будні свайго малодшага сына Колі. Гаворка пра гэта зайшла падчас учорашняй сустрэчы з працоўным калектывам ААТ “Белавежскі” і жыхарамі вёскі Расна Камянецкага раёна. Кіраўнік краіны паабяцаў тады разгрузіць дзяцей у школах і сказаў, што разумее гэтую праблему на прыкладзе свайго сына-школьніка.

Паводле Лукашэнкі, Коля штодня наведвае вясковую школу і не займаецца дома з настаўнікамі. Таксама кіраўнік краіны сказаў, што яго сын шмат займаецца спортам і наведвае тры разы на тыдзень музычную школу, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі