Лукашэнка — Пуціну: Таваразварот паміж нашымі краінамі 2 гады зніжаецца

У Маскве праходзіць пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. На ім мусяць зацвердзіць прыярытэтныя напрамкі і першачарговыя задачы развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым пункце парадку дня, які датычыць вынікаў двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў 2013-2014 гадах. "На жаль, у нас ужо два гады трохі падае тавараабарачэнне. Безумоўна, важкі чыннік гэтага — неспрыяльная знешнеэканамічная кан'юнктура. Але шмат у чым і мы недапрацоўваем: ствараем напружанасць у гандлёвых адносінах, дысбаланс у эканамічнай палітыцы паміж нашымі краінамі, з-за чаго ўзнікаюць штучныя бар'еры для свабоднага перамяшчэння тавараў. Усе гэтыя бар'еры трэба здымаць", — перадае БЕЛТА словы беларускага кіраўніка. На яго думку, неабходна фармаваць адзіную прамысловую палітыку і адзіны рынак.

"Бюджэт, які мы павінны сёння зацвердзіць, дасягае амаль 5 млрд расійскіх рублёў, 85% выдаткаў бюджэту будзе накіравана на фінансаванне 36 сумесных праграм і мерапрыемстваў. У цэлым саюзная бюджэтная палітыка павінна быць больш гнуткай і эфектыўнай, якая дазваляе канцэнтраваць рэсурсы на прыярытэтных кірунках", — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Фота — kremlin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі