Вы тут

Лукашэнка прызначыў старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэта

Фота: gpk.gov.by

Старшынёй Дзяржаўнага памежнага камітэта стаў Анатоль Лапо. Адпаведнае рашэнне 29 снежня прыняў Аляксандр Лукашэнка.

Папярэднікам Лапо на гэтай пасадзе быў Леанід Мальцаў, якога днямі звольнілі.

Анатолю Лапо — 53 гады: ён нарадзіўся 24 траўня 1963 года ў Бялыніцкім раёне Магілёўшчыны. У 1986 годзе ён скончыў Галіцынскую Вышэйшую памежную ваенна-палітычную вучэльню КДБ СССР імя К.Е. Варашылава, у 2001 годзе — Акадэмію федэральнай памежнай службы Расійскай Федэрацыі.

З 1981 года па 1992-і Лапо праходзіў службу ў Закаўказскай памежнай акрузе КДБ СССР на розных пасадах: ад шарагоўца тэрміновай службы да намесніка каменданта — начальніка штаба погранкомендатуры. З 1992 па 2008 год ён на розных пасадах праходзіў службу ў Смаргонскім памежным атрадзе на розных пасадах, а з 2004-га быў начальнікам гэтага атрада.

У 2008 годзе быў прызначаны на пасаду намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, а затым — намесніка старшыні Памежнага камітэта — начальніка галоўнага ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

З 2014 года працаваў намеснікам старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Лапо мае званне генерал-маёра. Ён узнагароджаны шэрагам дзяржаўных узнагарод СССР і Рэспублікі Беларусь.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

"Хонда" Змітра Дашкевіча з пабітым шклом і міліцэйскі бус без апазнавальных знакаў. Фота: Еўрарадыё
Заснавальнік "Белага легіёна" Сяргей Бульба, фота Змітра Лукашука
Скрыншот з фільма Белтэлерадыёкампаніі "Жалезам па шкле"