Лукашэнка правядзе нараду па выніках працы праваахоўных органаў

Лукашэнка правядзе нараду па выніках працы праваахоўных органаў

Аляксандр Лукашэнка ў бліжэйшы час правядзе нараду па выніках працы праваахоўных органаў у 2016 годзе. Пра гэта стала вядома ў чацвер падчас дакладу старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча кіраўніку дзяржавы.

"У бліжэйшы час мы правядзем нараду па выніках мінулага года па ўсіх праваахоўных блоках, запрасіўшы і судовую галіну ўлады, з мэтай абазначэння і разгляду пытанняў, якія знаходзяцца ў мяне на кантролі, пачынаючы з рэфармавання судова-следчай сістэмы ў цэлым", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Кіраўнік Беларусі пацікавіўся ў Наскевіча вынікамі расследавання найбольш рэзанансных крымінальных спраў. Між іншым, старшыня Следчага камітэта распавёў, што мінчуку, які 1 студзеня напаў на міліцыянера, выставілі абвінавачванне. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць раскрыцця жорсткага забойства бізнесмена ў Беразіно. Паводле яго слоў, гэта пытанне гонару. Міністр унутраных спраў раней абяцаў раскрыць гэтую крымінальную справу, нагадаў кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі