Лукашэнка працуе на суботніку ў мінскім мікрараёне Каменная Горка. Відэа

18 красавіка ў Беларусі праходзіць рэспубліканскі суботнік. Як інфармуе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка ўгэты дзень працуе ў сталічным мікрараёне Каменная Горка на будаўніцтве дзіцячай паліклінікі.

Кіраўнік дзяржавы прайшоў інструктаж па тэхніцы бяспекі. Яго брыгада робіць цэментава-пясочныя сцяжкі ў памяшканнях і калідоры першага паверха паліклінікі. На гэтым аб'екце працуюць тры брыгады, у складзе якіх ёсць і шматдзетныя сем'і.

Будаўніцтва гэтай дзіцячай паліклінікі пачалося ў кастрычніку 2012 года. Плануецца, што ўсе працы будуць завершаныя да канца 2015 года.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі