Лукашэнка пра ХК "Дынама-Мінск": Няхай самі шукаюць грошы на сваё фінансаванне

Лукашэнка пра ХК "Дынама-Мінск": Няхай самі шукаюць грошы на сваё фінансаванне

27 траўня Аляксандр Лукашэнка наведаў ЗАТ "Амкадор-Пінск", дзе сустрэўся з працоўным калектывам і выказаўся на тэму беларускага хакея. Ён гаварыў пра выступленне хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету, дзе яна ледзь не згубіла месца ў эліце. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што хакеісты "плюнулі ў душу народа".

Лукашэнка заявіў, што трэба надаць асаблівую ўвагу ўнутранаму хакейнаму чэмпіянату. Ён агучыў асноўныя прынцыпы: унутраны чэмпіянат, трэнерскія кадры і жорсткі падыход да падрыхтоўкі хакеістаў ("Спачатку вынік — пасля заробак").

Лукашэнка спыніўся і на мінскім "Дынама". Ён нагадаў, што каманда няўдала выступіла ў мінулым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ), у плэй-оф не патрапіла. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў, што будуць зробленыя высновы. "Яны тое і атрымаюць у гэтым годзе. Няхай самі шукаюць грошы на сваё фінансаванне", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Міхаіл Грабоўскі: Вынік зборнай — гэта на дадзены момант рэальны наш узровень

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі