Лукашэнка: Пісьменнікі, рэжысёры прапануюць нам зусім іншых герояў

Праблему прэстыжу прафесіі настаўніка толькі павышэннем заробкаў не вырашыць. Пра гэта 21 лістапада на семінары са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Заробкам тут усё не вырашым, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Многія фактары ўплываюць на тое, што статус настаўніка сёння недапушчальна нізкі, адыгрывае сваю ролю ў тым ліку і сучасная культура. Прыгадайце, як шмат выдатных кніг і фільмаў пра настаўнікаў і школу стваралася ў савецкія гады. Але цяпер пісьменнікі, сцэнарысты, рэжысёры прапануюць нам зусім іншых герояў. А гэта ж фармуе грамадскую думку не на карысць настаўніка".

Жывая відэатрансляцыя семінарскага занятку арганізавана ў сямі ВНУ краіны: у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мазыры, а таксама ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Усяго ўдзельнікамі семінара стануць звыш 2500 студэнтаў.

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі