Лукашэнка: Пазычаць можна, але ўжо нельга

Лукашэнка: Пазычаць можна, але ўжо нельга

Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт таго, за кошт чаго ў Беларусі могуць быць павышаныя пенсіі і заробкі. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы "Вялікая размова з прэзідэнтам", якая ў пятніцу праходзіць у Мінску ў будынку БелЭкспа.

"Пазычаць можна, але ўжо нельга, — кажа Лукашэнка. — У нас і так запазычанасць прыстойная... Грошы трэба вяртаць. Таму асабліва не спадзявайцеся, што будзем пазычаць і за гэты кошт павышаць пенсіі і заробкі". Па словах Лукашэнкі, іх можна павысіць толькі за кошт эфектыўнай працы эканомікі. "Што заробім, тое і атрымаем", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка зноў выказаўся пра сярэдні заробак у 500 долараў, які мусіць быць у беларусаў у 2017 годзе. Ён падкрэсліў, што "гэта не спантанна названая лічба". Пры гэтым Лукашэнка згадаў, што ёсць скептыкі, у тым ліку і ва ўрадзе, якія ў "500 долараў" не вераць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі