Лукашэнка патлумачыў, чаму прызначыў новага міністра абароны

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму прызначыў міністрам абароны Андрэя Раўкова. Па яго словах, якія перадае БелаПАН, пры выбары кандыдатуры на пасаду міністра абароны ён кіраваўся прынцыпам амаладжэння кадраў і зрабіў стаўку на больш маладога і перспектыўнага генерала.

Лукашэнка заявіў, што яго адгаворвалі ад прызначэння Раўкова, бо ён не служыў у цэнтральным апараце і не зусім знаёмы з правіламі. Але кіраўнік краіны мяркуе, што разумны чалавек заўсёды разбярэцца ў сітуацыі ў цэнтральным апараце, але і прыўнясе нешта знізу.

Раней Раўкоў быў камандуючым войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання. Новаму міністру абароны 47 гадоў. Ён прайшоў шлях ад лейтэнанта да генерала. Камандуючым войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Андрэй Раўкоў быў прызначаны ў лістападзе 2012 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі