Лукашэнка паехаў у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты

У часе візіту запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з вышэйшым кіраўніцтвам ААЭ для абмеркавання прыярытэтных накірункаў двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і крэдытна-інвестыцыйнай сферах. У тым ліку будзе разглядацца перспектыва сумеснай рэалізацыі праектаў у трэціх краінах.

Для падрыхтоўкі працоўнага візіту Лукашэнкі ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, ААЭ наведала беларуская дэлегацыі на чале з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

У часе знаходжання беларускай дэлегацыі ў ААЭ паміж краінамі былі падпісаныя дамовы аб выдачы і ўзаемнай прававой дапамозе ў крымінальных справах, а таксама Мемарандум аб правядзенні палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і ААЭ, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі