Лукашэнка назваў месенджэр Viber беларускай распрацоўкай

Лукашэнка назваў месенджэр Viber беларускай распрацоўкай

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў панядзелак на адкрыцці беларуска-егіпецкага дзелавога форума ў Каіры, назваў месенджэр Viber беларускай распрацоўкай. "Беларусь вырабляе хімічныя валокны, паліва, калійныя, азотныя і комплексныя ўгнаенні, якія карыстаюцца павышаным попытам за межамі краіны, — цытуе яго словы БЕЛТА. — Сярод еўрапейскіх дзяржаў Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі ў галіне высокіх тэхналогій. Упэўнены, што многія з вас ужо выкарыстоўваюць праграмнае забеспячэнне нашых распрацоўшчыкаў. Такое, да прыкладу, як прыкладанне Viber".

Як адзначае "Салідарнасць", на форумах словы кіраўніка дзяржавы выклікалі іранічную рэакцыю, паколькі стваральнікамі месэнджэра лічацца ізраільцяне. Хаця пункты распрацоўкі Viber сапраўды знаходзіліся і ў Беларусі, і беларускія праграмісты зрабілі значны ўнёсак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі