Лукашэнка наведвае пацярпелы ад аварыі на ЧАЭС Слаўгарадскі раён

26 красавіка Аляксандр Лукашэнка наведвае з працоўным візітам Магілёўскую вобласць, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, у кіраўніка дзяржавы запланаваны візіт у пацярпелы ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС Слаўгарадскі раён. Лукашэнку раскажуць аб рабоце па сацыяльнай абароне насельніцтва. Акрамя таго, яму даложаць пра завяршальны этап веснавых палявых работ у рэгіёне.

Плануецца, што ў Слаўгарадзе кіраўнік Беларусі наведае філіял холдынгу "Бабушкина крынка". Там ён азнаёміцца ​​з тэхналогіяй вырабу сыроў і выставай прадукцыі. Таксама прадугледжваецца сустрэча Лукашэнкі з жыхарамі Слаўгарада і Слаўгарадскага раёна.

Акрамя таго, ён ускладзе кветкі да Алеі памяці пахаваных вёсак.

Фота — з архіву president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі