Лукашэнка наведае Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансплантацыі органаў

Лукашэнка наведае Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансплантацыі органаў

28 лютага Аляксандр Лукашэнка наведае Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансплантацыі органаў і тканак ўстановы аховы здароўя "9-я гарадская клінічная бальніца". Як паведамляе БЕЛТА, ён азнаёміцца з новымі медыцынскімі тэхналогіямі, якія ўкаранілі ў працу цэнтра. Таксама Лукашэнка агледзіць аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі, трансплантацыі, лабараторыю клеткавых тэхналогій. Гаворка пойдзе і пра перспектывы далейшага развіцця транспланталогіі ў нашай краіне.

Паведамляецца, што Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з распрацоўкамі, вылучанымі ў 2016 годзе на суісканне дзяржпрэміі Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі.

Гэта будзе першая паездка кіраўніка дзяржавы пасля вяртання з Сочы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі