Лукашэнка: Нам чужыя мігранты тут не патрэбныя

Лукашэнка: Нам чужыя мігранты тут не патрэбныя

Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму цэнтраў часовага ўтрымання мігрантаў, якія ствараюцца ў Беларусі. Заявы прагучалі пры зацвярджэнні рашэння на ахову Дзяржаўнай мяжы Беларусі органамі пагранслужбы ў 2017 годзе.

Ён запытаўся ў старшыні Памежнага камітэта Анатоля Лапо, што на сёння зроблена і што будуць рабіць беларускія ўлады ў гэтым напрамку.

"Хачу гэта сказаць яшчэ таму, што, зноў жа, у сродках масавай інфармацыі, я гляджу, некаторыя нашы асабліва "свядомыя" крычаць аб тым, што мы ледзь не ператвараем Беларусь у "адстойнік". Хачу папярэдзіць , што ніякага "адстойніка" ў Беларусі быць не павінна. Нам чужыя мігранты тут не патрэбныя", — цытуе БЕЛТА заявы беларускага кіраўніка.

На думку Лукашэнкі, грошы павінны вылучацца не толькі на стварэнне цэнтраў для незаконных мігрантаў, але і іх далейшую экстрадыцыю. Ён падкрэсліў, што Беларусі незаконныя мігранты не патрэбныя. "Таму пакуль мы далёка ў гэтым плане не зайшлі, калі ёсць нейкія небяспекі, мы павінны неадкладна прыпыніць падобныя працэсы. Калі гэта неабходна", — перасцярог ён старшыню Памежнага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі