Лукашэнка: Мы зробім усё, каб у Мінску прайшла найлепшая сесія ПА АБСЕ

Лукашэнка: Мы зробім усё, каб у Мінску прайшла найлепшая сесія ПА АБСЕ

Беларусь прытрымліваецца асноўных прынцыпаў дзейнасці АБСЕ. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 сакавіка на сустрэчы са старшынёй Парламенцкай асамблеі АБСЕ Крысцін Мутанен, перадае прэс-служба беларускага кіраўніка.

Мутанен прыбыла ў нашу краіну для падпісання дамовы аб правядзенні ў Мінску ў ліпені сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. 

"Я хачу вам шчыра і адкрыта сказаць, што мы зробім усё, каб гэта была найлепшая ў сваёй гісторыі падобная сесія. Мы хочам гэтым прадэманстраваць, што Беларусь прыхільная асноўным прынцыпам дзейнасці АБСЕ", — паведаміў ёй Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік упэўнены, што летняя сесія ПА АБСЕ дапаможа развеяць негатыўны вобраз нашай краіны. "Мы пакажам яшчэ раз, што тыя прадузятасці, якія на Захадзе існуюць, а асабліва існавалі, надуманыя. Што Беларусь — гэта еўрапейская краіна. І што тут і правоў чалавека, і вяршэнства закона, і дэмакратыі ніколькі не менш, чым у іншых дзяржавах Еўропы, у тым ліку Еўрасаюза", — паабяцаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што сітуацыя ў Беларусі спакойная — на фоне падзеяў у свеце. Лукашэнка паабяцаў, што сітуацыя застанецца такой самай напярэдадні, падчас і пасля правядзення гэтага мерапрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі