Лукашэнка — міліцыі: недапушчальна празмерна кантраляваць прадпрымальнікаў

Лукашэнка — міліцыі: недапушчальна празмерна кантраляваць прадпрымальнікаў

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 28 студзеня на калегіі МУС, перасцярог міліцыю аб недапушчальнасці празмернага кантроля прадпрымальнікаў. "Нам патрэбны кантроль, але гэты кантроль не павінен быць празмерным", — сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, праверкі праваахоўнікі павінны праводзіць толькі пры наяўнасці аператыўнай інфармацыі. "І гэта ўсё пад кантролем. І мы праверым, на якой падставе", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

Лукашэнка падкрэсліў, што нікога не трэба "ціснуць і цкаваць". Бо такія факты ёсць, хаця і не з'яўляюцца тэндэнцыяй. Ён паабяцаў, што падобныя з'явы будуць бязлітасна "высякацца". "Мы павінны быць справядлівымі, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы цвёрда будзем адносіцца да правапарушальнікаў. Але калі будзеце "ціснуць" незаконна, выпрацоўваючы схемы ў плане канкуруючых нейкіх структур, кагосьці "ціснуць", а кагосьці падтрымліваць, літасці ад мяне не чакайце".

Кіраўнік Беларусі паабяцаў, што ў бліжэйшы месяц-два збіраецца запрасіць да сябе прадстаўнікоў эканамічнага блоку, асобных кіраўнікоў прадпрыемстваў, бізнесменаў, каб азнаёміць іх з фактамі сілавых структураў пра эканамічныя злачынствы, якія выяўляюцца. Такім чынам будуць спыненыя размовы на тэму забароны праверак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі