Лукашэнка хоча стаць выкладчыкам пасля завяршэння прэзідэнцкай кар'еры

21 лістапада кіраўнік Беларусі ўдзельнічае ў семінары са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя Максіма Танка. Падчас свайго выступу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што лічыць для сябе магчымым заняцца выкладчыцкай дзейнасцю пасля завяршэння кар'еры на пасадзе прэзідэнта Беларусі. 

"Для мяне самая лепшая пасада — гэта рэктар ВНУ, і я быў бы не супраць быць выкладчыкам", — перадае БЕЛТА словы беларускага кіраўніка.

"Вось скончу сваю кар'еру, калі здароўе будзе, я пайду выкладчыкам і з задавальненнем буду выкладаць", — дадаў Лукашэнка.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі