Лукашэнка чакае меры "спакойнага характару", каб захаваць ЗВР

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на нарадзе 18 снежня даручыў Нацбанку і ўраду прадугледзець шэраг мер "спакойнага характару" для захавання золатавалютных рэзерваў краіны.

Пра гэта ён паведаміў сёння, калі наведваў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, паведамляе БЕЛТА. "Я думаю, што Нацбанк і ўрад бліжэйшым часам будуць пастаянна інфармаваць насельніцтва, суб'екты гаспадарання аб мерах, якія прымаюцца", — дадаў Лукашэнка.

Ён зазначыў, што ў Нацбанка ёсць агульнавядомыя рычагі для ўплыву на сітуацыю. "І мы будзем дзейнічаць у залежнасці ад абставін. Вы пабеглі ў абменнікі, попыт на валюту павялічыўся - цана валюты павялічылася. Ад абменнікаў сышлі ці пачалі прадаваць валюту, а не купляць - значыць, курс будзе зніжаны", — дадаў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі