Лукашэнка: Беларусь будзе ўзорнай краінай у развіцці прафтэхадукацыі

Лукашэнка: Беларусь будзе ўзорнай краінай у развіцці прафтэхадукацыі

Беларусь будзе ўзорна-паказальнай краінай у развіцці прафтэхадукацыі. Пра гэта кіраўнік нашай дзяржавы заявіў у аўторак на сустрэчы з кіраўніком міжнароднай асацыяцыі WorldSkills International Сайманам Бартлі. Лукашэнка гаварыў пра тое, што Беларусь — адзіная краіна ва Усходняй Еўропе, дзе прафесійна-тэхнічнай адукацыі надаецца вялікая ўвага. Сістэму не толькі захавалі, але і ўдасканалілі. Больш таго, яна мусіць штогод аптымізавацца і мадэрнізавацца, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

На сённяшні дзень у нашай краіне дзейнічаюць больш за 150 устаноў прафтэхадукацыі, каля 100 — устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У іх навучаецца амаль 200 тысяч чалавек, інфармуе тэлеканал АНТ.

Сайман Бартлі падчас сустрэчы з кіраўніком Беларусі паабяцаў выкарыстоўваць беларускі досвед для папулярызацыі рабочых спецыяльнасцяў. Яго некамерцыйная арганізацыя якраз і займаецца павышэннем іх прэстыжу праз спаборніцтвы прафмайстэрства. Беларусь далучылася да міжнароднай асацыяцыі WorldSkills International, у якую ўваходзяць 75 краін свету, два гады таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі