Лукашэнка асабіста праводзіў Назарбаева на самалёт (фота)

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, кіраўнікі дзяржаваў у нефармальнай абстаноўцы працягнулі абмеркаванне комплексу пытанняў, пачатае 26 жніўня ў межах саміту Мытны саюз — Украіна — Еўрасаюз.

На сустрэчы былі таксама закранутыя актуальныя праблемы двухбаковага парадку дня. Лукашэнка падзякаваў Назарбаеву за нязменна сяброўскае стаўленне да Рэспублікі Беларусь, “якое адлюстроўвае партнёрскі характар супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі”, адзначылі ў прэс-службе.

Паведамляецца таксама, што Лукашэнка асабіста праводзіў прэзідэнта Казахстану ў нацыянальны аэрапорт Мінск, інфармуе БелаПАН.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі