Лукашэнка адкрыў Лядовы палац у Пружанах

Сёння Аляксандр Лукашэнка ў рамках працоўнай паездкі па Брэсцкай вобласці узяў удзел у цырымоніі адкрыцця Лядовага палаца ў Пружанах. Пружаны сталі 11-й лядовай арэнай краіны, дзе можна праводзіць хакейныя матчы. Такім чынам, беларускія Лядовыя палацы ўжо нельга падлічыць па пальцах адной рукі, заўважае газета "Прессбол". Будаўніцтва Лядовага палаца ў Пружанах распачалося ў лістападзе 2005 года, паведамляе "БелТА". Палац уключае лядовае поле, трыбуны, здольныя размясціць каля 800 гледачоў, залю харэаграфіі, спартовыя пляцоўкі для бадмінтона, тэніса, валейбола і баскетбола, поле футбольных і гандбольных трэніровак.

На базе Лядовага палаца створаная дзіцяча-юнацкая спартовая школа №2 па хакеі і фігурным катанні аддзела адукацыі Пружанскага райвыканкама. Тут могуць займацца каля 450 чалавек. Дзіцяча-юнацкая спартовая школа плануе аказваць насельніцтву платныя паслугі: масавыя катанні, фітнэс, аэробіка, харэаграфія, групы здароўя. Да 2009 году школа павінна выйсці на самаакупляльнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі