Літоўскія кансерватары вінавацяць прэм'ера ў здрадзе на карысць Лукашэнкі

Літоўскія кансерватары вінавацяць прэм'ера ў здрадзе на карысць Лукашэнкі

Літоўскія кансерватары абураныя дыялогам наконт будаўніцтва Астравецкай АЭС, які афіцыйная Вільня вядзе з Беларуссю.

Прэзідыум фракцыі літоўскай кансерватыўнай партыі "Саюз Айчыны" — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты (СА-ЛХД) запатрабаваў ад урада спыніць усялякія перамовы з афіцыйным Мінскам на гэты конт. "Будаўніцтва ядзернага монстра павінна быць спыненае", — цытуюць "Беларускія навіны" заяву літоўскіх палітыкаў.

Апазіцыйныя кансерватары лічаць, што ўрад здраджвае жыхарам Літвы, бо час для перамоваў прамінуў. На іх думку, урадавая кааліцыя, якую ўзначальвае сацыял-дэмакрат Буткявічус, ужо змірылася з будаўніцтвам Астравецкай АЭС. Пра гэта, нібыта, сведчыць сам дыялог з Беларуссю, "якая ігнаруе міжнародныя канвенцыі, што рэгулююць атамную энергетыку і прынцыпы добрасуседства".

Афіцыйныя кансультацыі Літвы з Беларуссю з нагоды Астравецкай АЭС, якія адбываюцца цяпер, літоўскія кансерватары назвалі здрадніцкімі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі