Літоўская Maxima павялічыла суму пазову да беларускай сеткі Mart Inn

Літоўская Maxima павялічыла суму пазову да беларускай сеткі Mart Inn

Уладальнікі гандлёвай сеткі “Maxima” працягваюць судзіцца з беларускай сеткай супермаркетаў Mart Inn.

На гэтым тыдні кампаніі Maxima Group і Franmax, кантрольны пакет якіх належыць Нерыюсу Нумавічусу, накіравалі ў Віленскі акруговы суд дадатковыя дакументы па пазове да ўладальнікаў Mart Inn. Гэтая сетка беларускіх супермаркетаў належыць таксама літоўцам: Міндаўгасу, Гінтарасу і Эгле Марцінкявічусам, а таксама іх новаму партнёру, уладальніку літоўскай сеткі Norfos Дайнюсу Дундулісу.

Таксама была скарэктаваная сума пазову. Раней уладальнікі Maxima Group патрабавалі 287 млн еўра, цяпер — 293 млн еўра страчанага прыбытку і 20 млн еўра стратаў ад магчымага продажу франшызы. Пра гэта паведамляе ej.by.

Сутнасць прэтэнзіяў, якія цяпер падмацаваныя сацыялагічным даследаваннем, застаецца ранейшай: сям’я Марцінкявічусаў скрала ўнікальную канцэпцыю і рытэйл-распрацоўкі сеткі Махіmа.

Літоўская Maxima павялічыла суму пазову да беларускай сеткі Mart Inn
Фота: ej.by
Літоўская Maxima павялічыла суму пазову да беларускай сеткі Mart Inn
Фота: sp.pohjarannik.ee

На гэты момант у Беларусі адкрыта больш за 30 крамаў Mart Inn, якія, на думку прадстаўнікоў Maxima, з’яўляюцца клонамі літоўскіх гандлёвых кропак. Пэўны час сетка Mart Inn выкарыстоўвала беларускую мову ў сваіх крамах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі