Летась у Беларусі было зарэгістравана 254 выпадкі алергічнай рэакцыі на лекі

Летась у Беларусі было зарэгістравана 254 выпадкі алергічнай рэакцыі на лекі

Летась у Беларусі было зарэгістравана 254 выпадкі алергічнай рэакцыі і анафілактычных шокаў на лекі. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Ён пракаментаваў нядаўнія выпадкі, калі ін'екцыя лекаў стала прычынай шпіталізацыі трох чалавек (у тым ліку двух падлеткаў) у Ганцавічах і Барысаве, а ў Маладзечне памерла жанчына.

Па словах Піневіча, праблемы з алергічнымі рэакцыямі на антыбіётыкі "былі заўсёды і застануцца", і не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Аднак нядаўна Міністэрства аховы здароўя вырашыла прыпыніць рэалізацыю "Цэфтрыаксона" і праверыць яго якасць. Першы намеснік міністра аховы здароўя мяркуе, што прэпарат могуць прызнаць якасным, а прычынай згаданых здарэнняў з людзьмі прызнаюць "індывідуальную алергічную рэакцыю".

Дзмітрый Піневіч кажа, што "Цэфтрыаксон" выкарыстоўваюць у нашай краіне ў 35-40% выпадкаў. І ў Міністэрства аховы здароўя няма інфармацыі пра тое, што яго камбінацыя з лідакаінам можа быць небяспечнай. Аднак пакуль рэкамендавана пры ін'екцыях не разводзіць антыбіётык на анэстэтыках. Таксама рэкамендуецца аддаваць перавагу антыбіётыкам у форме таблетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі