Лешак Бальцаровіч: Галоўныя эканамічныя рэформы — палітычныя

17 красавіка ён выступіў на міжнароднай канферэнцыі "Праграма пераўтварэння для Беларусі: рэгіянальны досвед і выклікі".



"Няма ніякага сумневу ў тым, што ў свеце ніколі не было і не будзе добрага сацыялізму — гэта супраць натуры чалавека. Вядома, сацыялізм можа існаваць, як у Паўночнай Карэі ці на Кубе. Але што гэта за існаванне?" — перадае БелаПАН словы эканаміста.



На яго думку, умовай паспяховых эканамічных рэформаў з'яўляецца дэмакратызацыя. Дэмакратыю ён бачыць як адкрытую палітычную канкурэнцыю."Для гэтага павінны быць грамадзянскія свабоды, каб можна было свабодна сустракацца, каб прэса была свабоднай. Патрэбна перабудова дзяржаўнага апарату, незалежныя суды і прафесійныя пракуроры. Самыя галоўныя эканамічныя рэформы — гэта палітычныя рэформы", — падкрэсліў польскі эксперт.



Пры гэтым ён зазначыў, што рэформы могуць быць толькі хуткімі. Да гэтай высновы ён прыйшоў, вывучаючы рэформы ў розных посткамуністычных краінах.



Фота — blog-executive.ranepa.ru  
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі