Лесавоз пашкодзіў у Барысаве газаправод

24 красавіка лесавоз Scania пашкодзіў газаправод на дрэваапрацоўчым камбінаце ў Барысаве.

Як паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, здарэнне адбылося зранку ў пятніцу. Каля 10.30 лесавоз Scania з не апушчаным маніпулятарам пашкодзіў надземны сталёвы газаправод высокага ціску дыяметрам 108 мм. Газаправод ішоў ад газаразмеркавальнага пункта да дзвюх кацельняў — філіяла "Барымак" і Барысаўскага шпалапрапітачнага завода.

Рабочыя аператыўна перакрылі газаправод і заняліся яго рамонтам. На трубе ўтварыліся расколіны даўжынёй 5 см. Зварачныя работы працягваліся да вечара. 24 красавіка ў 17.45 газазабеспячэнне было адноўленае. Пацярпелых няма.

Толькі пасля гэтага ратавальнікам паведамілі пра здарэнне.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі