Лабавое сутыкненне фуры і легкавіка, два чалавекі загінулі

Уначы ў пятніцу каля вёскі Ляжневічы Іўеўскага раёна здарылася аўтааварыя. На трасе Мінск — Гродна легкавік "Рэно-Кангу" раптоўна выехаў на сустрэчную паласу. Кіроўца аўтацягніка "ДАФ" з 20 тонамі яблык сыходзіў у бок і пасля сутыкнення фура апынулася ў кювеце.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, для "Рэно" ўдар быў такі моцны, што кузаў машыны сплюшчыла. Мяркуецца, што ў легкавіку сваякі з Гродна вярталіся з Расіі. Кіроўцу шпіталізавалі, яго двое сваякоў памерлі на месцы. Кіроўца "Рэно", верагодна, заснуў за рулём.

Фота — ДАІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі