Квіткі на цягнік у Нацыянальны аэрапорт будуць каштаваць 25 тысяч рублёў

Кошт праезду ў новым маршруце вызначае пастанова Мінэканомікі №69 ад 10 кастрычніка, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дарога ад пачатковай станцыі да аэрапарта зойме каля гадзіны. Рух арганізуюць на сучасных дызель-цягніках польскай вытворчасці.

Кошт квітка на аўтобус, які зараз злучае Мінск з Нацыянальным аэрапортам, вагаецца ў раёне 30 тысяч рублёў. Таксоўкі абыходзяцца значна даражэй – каля 350 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі