Курсы ўсіх валют у Беларусі 29 чэрвеня зноў выраслі

Курсы ўсіх валют у Беларусі 29 чэрвеня зноў выраслі

У сераду, 29 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 12 рублёў — да 20 053, курс еўра павысіўся на 38 — да 22 210 рублёў. Вырас і курс расійскага рубля — з 309,08 да 312,12 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,46%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак, 28 чэрвеня, курс долара вырас на 5 рублёў — да 20 041, курс еўра вырас на 11 — да 22 172 рублёў, а курс расійскага рубля павысіўся з 308,06 да 309,08 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі