Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць расці

Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць расці

У чацвер, 29 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас з 1,9519 да 1,9585 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,0430 да 2,0450. Вырас і курс расійскага рубля: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2440 беларускага рубля (у сераду — 3,2182).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,51%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 28 снежня, курс долара ЗША вырас з 1,9507 да 1,9519 рубля, вырас і курс еўра — з 2,0374 да 2,0430.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі