Курс долара ў Беларусі знізіўся на 8 рублёў

Курс долара ў Беларусі знізіўся на 8 рублёў

8 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Так, курс долара знізіўся на 8 рублёў — да 21 660, еўра згубіў 106 рублёў — да 24 140. Курс расійскага рубля вырас з 280,38 да 281,77 беларускага.

Да кошыка валют беларускі рубель знізіўся на 0,06%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 5 лютага долар падаражэў на 182 рублі — да 21 668 рублёў, еўра ўзняўся на 448 рублёў — да 24 246 рублёў, расійскі рубель патаннеў да 280,38 беларускага.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі