Крышціяну Раналду — найлепшы футбаліст сезона ў Еўропе

Крышціяну Раналду — найлепшы футбаліст сезона ў Еўропе

Крышціяну Раналду — найлепшы футбаліст сезона 2015/2016 гадоў у Еўропе па версіі УЕФА. Антуан Грызман і Гарэт Бэйл па выніках галасавання моцна адсталі ад нападаючага мадрыдскага "Рэала" і зборнай Партугаліі: у іх па 8 і 7 балаў адпаведна, у Раналду — 40. У галасаванні ўдзельнічалі журналісты.

Як вядома, мінулы сезон быў вельмі паспяховы для Крышціяну Раналду. У складзе "Рэала" ён выйграў Лігу чэмпіёнаў, у складзе зборнай Партугаліі — чэмпіянат Еўропы.

Лепшай футбалісткай кантынента стала Ада Хедэрберг з Нарвегіі, якая выступае за "Ліён".

Крышціяну Раналду — найлепшы футбаліст сезона ў Еўропе
Фота: Twitter

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі