“Крумкачы” знялі прома-ролік “Мы такія ж, як вы”

“Крумкачы” знялі прома-ролік “Мы такія ж, як вы”

Футбольны клуб “Крумкачы” перад другім кругам чэмпіянату Беларусі зняў настальгічны прома-ролік “Мы такія ж, як вы”. У роліку футболісты  заклікаюць падтрымаць маладую сталічную каманду.

Аўтарам ідэі і рэжысёрам выступіў сябра клуба Віталь Карабань. У роліку паказаныя дзеці і падлеткі, якія гуляюць у дваравы футбол і мараць пра спорт і падтрымку гледачоў. У здымках відэа ўзялі ўдзел маленькія футбалісты з дзіцячай школы "Крумкачы". Эпізадычныя ролі выканалі лепшыя гульцы клуба — Філіп Іваноў, Яўген Шыкаўка і Вячаслаў Глеб.

У нядзелю, 31 жніўня "Крумкачы" правядуць сваю першую гульню пасля перапынку ў чэмпіянаце Беларусі супраць бабруйскай "Белшыны". Матч пачнецца ў 17.00 на стадыёне ФК "Мінск".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі