Вы тут

Крэмль не атрымоўваў зварот Баранчыка аб палітычным прытулку

Фота: cont.ws

У Крамлі не атрымоўвалі зварот шэф-рэдактара агенцтва Regnum, грамадзяніна Беларусі Юрыя Баранчыка з просьбай даць палітычны прытулак у Расіі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў

"Не было ніякіх зваротаў, мы не атрымлівалі ніякіх зваротаў", — цытуе ТАСС яго адказ журналістам на пытанне пра Баранчыка. Прадстаўнік Крамля нагадаў, што для падачы падобных зваротаў існуюць добра вядомыя каналы. 

Шэф-рэдактара агенцтва Regnum Юрыя Баранчыка затрымалі ў Маскве з ініцыятывы беларускіх праваахоўных органаў. У СМІ з'яўляліся паведамленні, быццам ён напісаў зварот на імя Уладзіміра Пуціна з просьбай даць палітычны прытулак у Расійскай Федэрацыі. 

17 сакавіка стала вядома, што Баранчыка выпусцілі на волю. У Беларусі пад следствам знаходзяцца тры аўтары агенцтва Regnum, якіх вінавацяць у распальванні міжнацыянальнай варожасці.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Надпіс на сцяне з'явіўся ў ноч на 24 сакавіка.