Крамы ў Венесуэле перайшлі на рэжым "кароткага дня" — 4 гадзіны ў суткі

Крамы ў Венесуэле перайшлі на рэжым "кароткага дня" — 4 гадзіны ў суткі

Гандлёвыя цэнтры ў Каракасе прынялі рашэнне перайсці на скарочаны графік працы: яны будуць працаваць толькі чатыры гадзіны ў дзень. На такі крок яны вымушаныя пайсці, каб выканаць урадавую дырэктыву пра эканомію электраэнергіі, інфармуе BBC.

Улады Венесуэлы заяўляюць, што з-за кліматычнага феномену Эль-Ніньё ўзровень вады на гідраэлектрастанцыях краіны дасягнуў мінімальнага крытычнага ўзроўню.

Скарачэнне працы ў крамах, як чакаецца, прывядзе да масавых звальненняў, бо тры чвэрці гандлёвых цэнтраў у сталіцы Венесуэлы дагэтуль працавалі ў дзве змены. Пры новым графіку працы каля паловы супрацоўнікаў будзе проста незапатрабаванай.

Дарэчы, урад Венесуэлы звярнуўся таксама да ўладальнікаў прыватных дамоў з просьбай эканоміць электраэнергію. Са студзеня ў краіне ўведзены рэжым скарочанага водазабеспячэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі