Краіны NATO маюць намер адправіць да межаў з Расіяй 4000 вайскоўцаў

Краіны NATO маюць намер адправіць да межаў з Расіяй 4000 вайскоўцаў

Краіны NATO маюць намер адправіць да межаў з Расіяй (у Польшчу і краіны Балтыі) 4000 вайскоўцаў. Яны мусяць узмацніць бяспеку краін, якія маюць агульную мяжу з Расійскай Федэрацыяй. Пра гэта піша Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.

Краіны NATO маюць намер адправіць да межаў з Расіяй 4000 вайскоўцаў

Адзначаецца, што палову вайскоўцаў адправяць ЗША, астатнюю частку — Нямеччына і Вялікабрытанія. Намеснік міністра абароны Злучаных Штатаў Амерыкі Роберт Уорк адзначае, што гэты план стане адказам на расійскую вайсковую актыўнасць у Прыбалтыцы, якая апошнім часам узрасла. Гаворка найперш пра шматлікія і масштабныя вайсковыя вучэнні, якія адбываюцца каля межаў краін NATO. Уорк такія паводзіны лічыць правакацыйнымі. У Маскве ж кажуць, што яны заклапочаныя нарошчваннем войск NATO і іх агрэсіўнымі адносінамі да Расіі. Расіяне не хочуць быць пасіўнымі назіральнікамі.

Адзначым, што ў пятніцу над Балтыйскім морам расійскі знішчальнік Су-27 дапусціў небяспечнае збліжэнне з амерыканскім разведвальным самалётам RC-135. Пры гэтым апошні быў у міжнароднай паветранай прасторы. Амерыканскі бок заявіў, што падобныя інцыдэнты "могуць прывесці да непатрэбнай эскалацыі напружанасці паміж краінамі", адзначае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі