Конкурс "Міс Гродна — 2015" выйграла пяцікурсніца (фота)

Студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Вольга Пазнякевіч стала самай прыгожай дзяўчынай горада. Фінал конкурсу "Каралева прыгажосці. Міс Гродна — 2015" прайшоў у абласным драмтэатры 22 траўня.

За перамогу ў конкурсе дзяўчына, якая выступала пад нумарам 10, атрымала 10 мільёнаў рублёў і прызы ад спонсараў. Карону ёй перадала пераможца мінулага конкурсу Кацярына Слышова. Першай Віцэ-міс і Міс глядацкіх сімпатый стала Наталля Ракач (№7), другой віцэ-міс — Паліна Кузьміна (№8). Самі ўдзельніцы тытул "Міс Зачараванне" аддалі Анастасіі Івановай (№6).

Традыцыйна канкурсанткі выходзілі на сцэну ў купальніках, кактэйльных, вечаровых і вясельных сукенках. Сярод гледачоў з дапамогай латарэі разыгралі паездку на Мазурскія азёры ў Польшчу, сертыфікаты і касметыку.

Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 16 кандыдатак. На пачатку красавіка журы выбрала 22 з 60 дзяўчат, якія прыйшлі на кастынг. Аднак шэсць удзельніц адсеяліся за час рэпетыцый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі