Колькасць загінулых у Непале ўжо перавысіла 1500 чалавек

Колькасць загінулых падчас магутнага землятрусу ў Непале складае ўжо больш за 1500 чалавек. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў гэтай краіны Рам Шаран Махат. Раней называлася іншая лічба — 876 загінулых. Толькі ў сталіцы Непала Катманду загінулі каля 200 чалавек. Тысячы людзей па ўсёй краіне параненыя, засталіся без даху над галавой, паколькі многія дамы разбураныя. Людзі яшчэ знаходзяцца пад заваламі.

Міністр спасылаецца на паведамленне прадстаўнікоў непальскай арміі, якія ўдзельнічаюць у маштабнай выратавальнай аперацыі, адзначае РІА "Новости".

Таксама паведамляецца пра 34 загінулых у Індыі і 5 — на Тыбеце.

Нагадаем, землятрус магнітудай 7,9 адбыўся ў Непале раніцай 25 красавіка. Эпіцэнтр знаходзіўся ў 82 км на паўночны захад ад Катманду.

Фота: АР, AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі