Вы тут

Колькасць кібератак на серверы Еўракамісіі ў 2016 годзе вырасла на 20%

Фота: theins.ru

110 спробаў хакерскіх атак на серверы Еўракамісіі было зафіксавана ў 2016 годзе, піша РБК са спасылкай на Financial Times. Гэта на 20% больш, чым у папярэдні год, 2015-ы.

Апошняя маштабная кібератака на серверы Еўрапейскай камісіі адбылася ў лістападзе мінулага года. У Бруселі згадваюць даклад разведкі ЗША пра тое, што Расія ўмешвалася летась у выбарчую прэзідэнцкую кампанію, і выказваюць заклапочанасць тым, што "Масква можа ўмешвацца ў выбары ў Францыі і Нямеччыне".

У выніку кіраўніцтва Еўрасаюза вырашыла ўзмацніць меры бяспекі па захоўванні звестак дзяржаў — чальцоў ЕС. У прыватнасці, Еўракамісія вырашыла пашырыць супрацоўніцтва з NATO па кібербяспецы і выкарыстоўваць шыфраванне электроннай пошты.

Называць меркаваную крыніцу кібератак у прэс-службе Еўракамісіі адмаўляюцца.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі