Колькасць ахвяраў землятрусу ў Непале перавысіла 2000 чалавек (відэа)

Ад разбуральнага землятрусу ў Непале загінулі больш за 2000 чалавек, каля 4000 атрымалі раненні, перадае РБК.

Нагадаем, што 25 красавіка ў Непале адбыўся самы моцны землятрус з 1934 года. Яго магнітуда склала 7,9 бала. Разбурэнні адзначаюцца па ўсёй тэрыторыі краіны, у тым ліку ў гістарычным цэнтры Катманду. Сярод разбураных славутасцяў — 60-метровая вежа Дхарахара, пабудаваная ў 1832 годзе. Толькі пад абломкамі гэтай гістарычнай вежы знайшлі каля 200 целаў загінулых.

У некаторых раёнах развалы разбіраюцца ўручную, так як тэхніка не можа праехаць і разгарнуцца ў цесных завулках Катманду.

Падземныя штуршкі адчуваліся таксама ў Кітаі, Індыі і Бангладэш.

Землятрус выклікаў сход лавіны на найвышэйшай вяршыні свету Эверэсце. Ад лавіны загінулі 65 альпіністаў. Так, адной з ахвяраў лавіны стаў высокапастаўлены супрацоўнік кампаніі Google Дэніэл Фрэдынбург, які прымаў удзел ва ўзыходжанні на вяршыню. Па звестках непальскіх службаў, агулам у базавым лагеры на Эверэсце падчас падземных штуршкоў было каля 1000 альпіністаў.

Фота — Russian Look

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі