Кліп "Крамы"лідуе ў галасаванцы на "Беларусь 2"

Кліп гурта "Крама" на песню "Дзяўчынка са шклянымі вачыма" лідуе ў народным хіт-парадзе на сайце тэлеканалу "Беларусь 2".


Праект "Выше крыши" уяўляе сабой штотыднёвы кліпавы чарт, які складаецца з прац беларускіх выканаўцаў, за якія галасуюць тэлегледачы. Калі відэа трымаецца на вяршыні чарта цягам месяца, яно аўтаматычна пераходзіць у "Галерэю кліпавай славы". З ролікаў "Галерэі" пазней будзе створаны Топ-11 і вызначаны "Кліп года".


Хіт-парад выходзіць у эфір па нядзелях. Яго вядучы — лідар гурта "Дрозды" Віталь Карпанаў.


Апроч кліпа "Крамы" у чарце бяруць удзел свежыя ролікі гуртоў IOWA, J:Морс, U.G.oslavia, Сашы Захарык і іншыя. Прагаласаваць за кліп можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі