Кітайскія журналісты прыедуць у Беларусь

Пра гэта БелаПАН паведамілі начальнік аддзелу па сувязях з грамадскасцю гатэлю “Пекін-Мінск” Вераніка Карлюкевіч.  

Паводле яе словаў, журналісты прыедуць у Мінск 29 жніўня і прабудуць тут некалькі гадзінаў. Адзіны пункт іх праграмы ў беларускай сталіцы — гатэль “Пекін”. Затым яны накіруюцца ў Віцебск, дзе ў іх запланаваны шэраг сустрэчаў.

Карлюкевіч патлумачыла, што прэс-тур “Новы Шаўковы шлях — новая мара” з’яўляецца праектам інфармацыйнага агенцтва Сіньхуа. Яго рэалізацыі пачалася ў чэрвені ў Пекіне. У рамках прэс-туру журналісты праехалі па некалькіх правінцыях Кітая, наведалі Казахстан і Расію. Пасля Беларусі яны накіруюцца ў Польшчу і Германію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі