Кіроўца Сitroen, які пратараніў бетонную апору, быў п'яны (відэа)

У Наваполацку ўначы 10 лістапада здарылася аўтааварыя, у якой загінулі тры чалавекі. Сitroen Xantia выехаў на паласу сустрэчнага руху і пратараніў бетонную апору. У выніку загінулі 27-гадовы кіроўца і два яго пасажыры (1990 і 1991 гадоў нараджэння). Паводле папярэдніх вынікаў расследавання, вадзіцель перавысіў дапушчальную хуткасць руху.

Была распачатая крымінальная справа па артыкуле "парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць трох асоб". Як інфармуе БЕЛТА, кіроўца Сitroen Xantia быў п'яны. У яго крыві выявілі 2,7 праміле алкаголя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі