Кіраўнік Беларусі: "Ваяваць" супраць улады ў Беларусі можна толькі на выбарах

Кіраўнік Беларусі: "Ваяваць" супраць улады ў Беларусі можна толькі на выбарах

"Ваяваць" супраць улады ў Беларусі можна толькі на выбарах. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заяўляе сёння падчас гутаркі з калектывам “Магілёўліфтмаша”.

“Што тычыцца бяспекі, вы можаце за гэта не хвалявацца. Але залішне мяне не крытыкуйце за жорсткую палітыку. Хоць я не пераціскаю. А мы нікому не закрываем рот. Калі вы хочаце некага пакрытыкаваць, камусьці зрабіць заўвагу, зрабіце гэта на вытворчасці карэктна. Для гэтага ў вас ёсць адпаведныя сходы. Выйдзі і скажы. І няхай толькі нехта потым паспрабуе заткнуць вам рот. Чалавек мусіць свабодна выказваць сваю думку”, — кажа Аляксандр Лукашэнка.

Па словах Лукашэнкі, абсалютна не варта і ў прыватным парадку баяцца абмяркоўваць грамадска-палітычнае жыццё.  

“Ніколі нічога не бойцеся, гаварыце пра мяне, пра каго хочаце, але памятайце, што “ваяваць” (як у Турцыі, супраць прэзідэнта і ўлады) можна толькі на выбарах. Будуць парламенцкія выбары — ідзіце і галасуйце за тых, хто вам патрэбны, каго вы хочаце выбраць. Прыйдуць прэзідэнцкія выбары — галасуйце так, як вы хочаце. Я кажу гэта шчыра і буду гэта забяспечваць. Нікога нельга прымушаць там, дзе ён мае права свабодна гаварыць і выказвацца”, — падкрэслівае беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што калі нейкая група людзей паспрабуе выйсці на вуліцы і зладзіць беспарадкі, то рэакцыя ўлады будзе імгненнай. “Бо будзе, як у Арменіі ці Казахстане, — нам гэтага не трэба. Гэта — зараза, хвароба. Калі яна ўжо ў грамадства ўкаранілася, то імгненна, як ракавая пухліна, пачынае разрастацца. І тады трэба будзе шмат намаганняў, сродкаў і, не дай бог, жыццяў, каб гэта спыніць”, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Кіраўнік Беларусі: "Ваяваць" супраць улады ў Беларусі можна толькі на выбарах
Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі