Вы тут

Кінафэст збірае грошы ў мінскіх кавярнях

Фота: zanimatelno.com

Дзясятак мінскіх кавярняў падтрымаў акцыю "Watch DOCs кава". Наведнік, які купіць там каву, аўтаматычна пералічвае 50 капеек у падтрымку фестывалю Watch DOCs Belarus. Самі бары таксама перададуць арганізатарам фэсту яшчэ 50 капеек за кожны выпіты кубак, піша citydog.by.

Міжнародны фестываль дакументальнага кіно Watch DOCs Belarus пройдзе ў Мінску з 15 па 18 снежня. Ён прысвячаецца правам чалавека. На фэсце паказваюць актуальную дакументалістыку. Летась фэст у Мінску адбыўся ўпершыню: тады ў галерэі TUT.BY і прасторы "ЦЭХ" бясплатна паказалі 17 фільмаў. Каб зрабіць фэст больш маштабным і захаваць магчымасць бясплатнага прагляду фільмаў, арганізатары абвясцілі адкрыты збор грошай.

Сёлета ў праграму фэсту ўвайшлі 15 фільмаў. Акрамя таго, будзе арганізаваная сустрэча з журналісткай The Guardian Холі Уэт, якая працавала з Панамскім архівам.

Сваю падтрымку фэсту выказа пастаўшчык кавы Coffee Life Roasters, а таксама бары "Чердак" (вул. Зыбіцкая, 9), "Хуліган" (вул. Кастрычніцкая, 16), кавярня Yard (вул. Якуба Коласа, 19) і перасоўныя кавярні Coffee Wanted. Тэматычную каву можна выпіць у "Мануфактуры" (вул. Карла Маркса, 17), Sorso di espresso (пр-т Незалежнасці, 111), Faces (пр-т Незалежнасці, 94) і сетцы Guru (зав. Міхайлаўскі, 4, вул. Карла Маркса, 17, вул. Камсамольская, 34 і пр-т Незалежнасці, 93). А вось у "Кальяннай №1" уся кава на гэты час атрымае статус Watch DOCs. Паўдзельнічаць у акцыі можна да 18 снежня.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі