Кіеў абмяняў расіянку на 17 закладнікаў (фота, відэа)

Украінскія СМІ паведамляюць, што сярод 17 закладнікаў былі ўкраінскія вайскоўцы і адзін грамадзянскі замежнік. Вызваленыя сустрэліся са сваімі сваякамі ў Адміністрацыі прэзідэнта Украіны ў прысутнасці Пятра Парашэнкі. Ён паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб "вызваліць і тых, хто яшчэ застаецца ў баевікоў".

РІА "Новости" інфармуе, што 17 чалавек былі абмененыя "апалчэнцамі" "на жонку свайго таварыша Вольгу Каныгіну". Насамрэч, гэта грамадзянка Расіі, затрыманая падчас прарыву з Расіі ва Украіну калоны са зброяй і боепрыпасамі. У Каныгінай была значная сума ў валюце. Украінскія спецслужбы называюць яе супрацоўніцай расійскіх спецслужб, якая асабіста знаёмая з камандзірам тэрарыстаў Ігарам Гіркіным (Стралковым, "Стралком"). Яе раней спрабаваў абмяняць і камандзір тэрарыстаў у Горлаўцы Ігар Безлер-"Бес", які цяпер знаходзіцца ў Расіі.

Расійскія СМІ сцвярджаюць, што сярод вызваленых ёсць 6 украінскіх вайскоўцаў з 72-й брыгады, у тым ліку капітан, тры спецназаўцы таксама з афіцэрам, супрацоўнікі СБУ, грамадзянін Грузіі.

Фота — censor.net.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі